5 траўня 2024, Нядзеля, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Полацкія ідэолагі выберуць «чарнічнага караля»

8
Полацкія ідэолагі выберуць «чарнічнага караля»

Чарнічнага караля і каралеву выберуць на ягадным чэмпіянаце ў Полацкім раёне.

Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай працы, культуры і спраў моладзі Полацкага райвыканкама, піша БелТА.

Пра намер удзельнічаць у ягадным спаборніцтве "Полацкая чарніца-2014" ужо заявілі больш за 120 камандаў, якія прадстаўляюць установы адукацыі, культуры, аховы здароўя, прамысловыя, гандлёвыя прадпрыемствы, прафзвязныя арганізацыі раёна. Ранкам у суботу аматары чарніц адправяцца ў лясы. Старт спаборніцтвам будзе дадзены адначасова ў Палатаўскім, Азінскім, Вароніцкім, Ветрынскім, Гомельскім, Малосітнянскім сельсаветах.

Напоўніўшы кошык гаючай ягадай, канкурсанты здадуцца на ласку журы. Экспэртная рада вызначыць найлепшыя каманды, якія прадоўжаць змаганне, прыняўшы ўдзел у творчых конкурсах. Вынікі чэмпіянату будуць падведзеныя на цэнтральнай плошчы Полацка, тут жа плануецца правесці афіцыйную цырымонію прысваення ганаровых званняў "Чарнічны Кароль" і "Чарнічная Каралева" з уручэннем спецыяльных сертыфікатаў.

Жыхары Полацка і госці свята змогуць узяць удзел у майстар-класах, разнастайных конкурсах, выставах-дэгустацыях, інтэрактыўных гульнях, наведаць выставы і прэзентацыі, атрымаць кансультацыі траўніцаў, прадэгуставаць ягадныя квасы (усяго будзе арганізавана работа 11 тэматычных пляцовак).

Чарнічнае свята пройдзе ў раёне ўжо чацвёртым разам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках