Юрый Бутусаў: Шырокамаштабнае ўварванне Расеі ўжо ідзе
6- 16.07.2014, 11:00
- 25,387
«Прыгожага» абвяшчэння вайны з боку Расеі не будзе.
Пра гэта ўкраінскі журналіст Юры Бутусаў напісаў у «Фэйсбуку».
«Шырокамаштабнае ўварванне Расеі. Відавочна, што дзесяткі расейскіх танкаў, артылерыйскія батарэі, рэактыўныя сістэмы залпавага агню, БМП - усім гэтым кіруюць расейскія вайскоўцы - толькі ў іх можа быць практыка ўжывання складанай баявой тэхнікі. Так, не будзе прыгожага абвяшчэння вайны - будзе вось такая перакідка дробных груп бронетэхнікі і спецназа.
Расея ўчыняе адкрытую агрэсію супраць Украіны. Нам трэба ў корані перагледзець стратэгію вядзення вайны. Патрэбен выразны і зразумелы план дзеянняў і патрэбная хуткасць прыняцця пастаноў.
Вось на гэта зірніце, а я пакуль напішу да раніцы тое, што я шмат разоў казаў у самых высокіх кабінетах», - напісаў ён.