5 траўня 2024, Нядзеля, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Візіт Дварковіча: Якое вітанне ад Пуціна атрымаў Лукашэнка?

11
Візіт Дварковіча: Якое вітанне ад Пуціна атрымаў Лукашэнка?

Навошта расейскага віцэ-прэм'ера тэрмінова адправілі ў госці да беларускага дыктатара?

Гэта аналізуе палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

Учора Лукашэнка сустрэўся з намеснікам старшыні ўрада Расеі Аркадзем Дварковічам. Прыезд Дварковіча ў Менск загадзя не анансаваўся. Лукашэнка толькі кіўнуў, што напярэдадні ў тэлефоннай размове з кіраўніком расейскага ўрада Дзмітрыем Мядзведзевым, абмяркоўваўся гэты візіт віцэ-прэм'ера, піша «Завтра твоей страны».

Аднак беларускі правадыр не паведаміў: пра што яны размаўлялі з Мядзведзевым і з якой мэтай у Менск даслалі Дварковіча.

- Падрабязнасці мы, магчыма, даведаемся з вуснаў самога Лукашэнкі, які па сакрэту ўсяму свету ўсё і раскажа.

Я не выключаю, што падчас сустрэчы з Пуціным 2 ліпеня Лукашэнка нешта яму паабяцаў. Цяпер паўсталі нейкія праблемы, і шахматыста Дварковіча паслалі іх развязваць, - мяркуе Раман Якаўлеўскі. - Магу выказаць здагадку таксама, што гэты візіт звязаны з арыштам грамадзяніна Расеі, кіраўніка канцэрна «Белнафтахім» Ігара Жыліна. Відавочна, у двухбаковых стасунках зноў паўсталі пытанні, якія пакуль шырока не вядомыя. Дагэтуль з гэтай нагоды няма афіцыйных каментароў Генеральнай пракуратуры Беларусі.

- Ці адпавядае пасада Аркадзя Дварковіча ўзроўню тэрміновых сустрэч з Лукашэнкам?

- Фармальна, не. Але мы ведаем, што ва ўрадзе Дварковіч з'яўляецца адной з двух рук Дзмітрыя Мядзведзева (другая - першы віцэ-прэм'ер Ігар Шувалаў). Менавіта Дварковіч курыруе паліўна-энэргетычны комплекс, з ім звязаны прыватызацыйныя праекты. А ў нас, як вядома, усё вызначае Лукашэнка.

- Але, беларускае кіраўніцтва не надта любіць Аркадзія Дварковіча. Падчас скандалу з арыштам гендырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгэнтнэра менавіта Дварковіча абвінавацілі ва ўсіх смяротных грахах. Чаму тады менавіта гэтага віцэ-прэм'ера даслалі ў Менск на перамовы з Лукашэнкам?

- Фармат сустрэчы, відавочна, вызначыў Пуцін. Калі расейскі прэзідэнт дасылае на сустрэчу з Лукашэнкам ўсяго толькі віцэ-прэм'ера, гэта можа быць свядомым прыніжэннем Лукашэнкі.

Хоць паўнамоцтвы Дварковіча не заўсёды могуць адпавядаць ягонай афіцыйнай пасадзе. Нягледзячы на не самую высокую пасаду ў цяперашняй расейскай іерархіі, яго маглі надзяліць вельмі значнымі паўнамоцтвамі.

Дарэчы, Дварковіч у якасці прыватнай асобы быў у Менску падчас чэмпіянату свету ў хакеі. Я думаю, тады ягоны прыезд быў абумоўлены не толькі ахвотай наведаць хакейныя матчы і Мірскі замак, як пісалі СМІ.

- Аркадзь Дварковіч вітаў Аляксандра Лукашэнку ад Уладзіміра Пуціна. Што б гэта значыла: звычайная ветлівасць або тонкі ківок?

- Проста так прэзідэнтаў не вітаюць. Але цалкам відавочна, што ў беларуска-расейскіх стасунках цяпер нямала праблем.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках