Noize MC і Баста пераспявалі Ляпіса Трубяцкога (Аўдыё)
3- 16.07.2014, 11:18
- 8,397
У iTunes з'явіўся зборнік-трыб'ют самага папулярнага беларускага гурта.
Апроч братоў па духу (панк-гурта 7000$, Rusted і Цацкі) тут ёсць і артысты сумежных жанраў, у прыватнасці Баста і Noize MC. Іх версіі песень Ляпіса мы і прапануем паслухаць, піша the-flow.ru.
Усяго выйдзе тры зборнікі з серыі "Lyapis Crew".
Нагадаем яшчэ і пра тое, што калісьці Noize MC запісаў з Ляпісам такую вось рэпкор-агітку.