5 траўня 2024, Нядзеля, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» скарачае здабычу газу з-за Украіны

11
«Газпром» скарачае здабычу газу з-за Украіны

Дзённая здабыча газу "Газпрома" абрынулася ніжэй за мінімальныя рэкорды гэтага дзесяцігоддзя.

Прычынай зніжэння здабычы газу стала спыненне паставак газу ва Украіну і скарачэнне экспарту пасля цёплай зімы, паведамляе "Інтэрфакс".

Як сведчаць звесткі ЦДУ ТЭК, 14 ліпеня 2014 года "Газпром" здабыў толькі 882,8 млн кубаметраў газу. У мінулым, 2013 гадавы мінімум здабычы быў зафіксаваны на ўзроўні 1044,5 млн кубаметраў, а мінімум за апошнія пяць гадоў (перыяд назіранняў Агенцтва газавай інфармацыі) быў паказаны ў 2009 годзе – 891,7 млн кубаметраў.

"Газпром" 16 чэрвеня перавёў Украіну на папярэднюю аплату - гэта значыць перастаў пастаўляць газ на адрас "Нафтагаза Украіны". Рэзкае (прыкладна на 100 млн кубаметраў) зніжэнне паставак было згладжанае зніжэннем здабычы на 33 млн кубаметраў у дзень, сведчаць звесткі ЦДУ, і ростам запампоўвання газу ў падземныя сховішчы Расеі прыкладна на 65 млн кубаметраў (перш за ўсё ў найбуйнейшае ў Расеі Паўночна-Стаўрапальскім ПСГ - на 23 млн кубаметраў).

Паніжэнне здабычы азначае поўнае спыненне некаторых вытворчасцяў. У прыватнасці, у сувязі са спыненнем паставак ва Украіну 2-і газавы камбінат Ямбургскаго радовішча быў спынены датэрмінова - на два тыдні раней запланаванага тэрміну. "У адпаведнасці з зацверджаным графікам, мы павінны былі спыніць УКПГ толькі 30 чэрвеня. Але ў сувязі з карэктаваннем плана вытворчасці прадукцыі ў пазначаным месяцы адпаведныя мерапрыемствы тут былі пачатыя на два тыдні раней", - паведамляе карпаратыўнае выданне ТАА "Газпром здабыча Ямбург". Прафілактыка на ГП-2 будзе доўжыцца "блізу трох месяцаў".

Пастаўкі газу на экспарт за межы краін былога СССР з апошняй дэкады чэрвеня былі стабільна ніжэйшыя за леташнія значэнні. З пачатку ліпеня глыбіня падзення вымяраецца ўжо двухзначнымі значэннямі: паводле вынікаў першых 14 дзён падзенне склала 11%. Паводле вынікаў месяца яно можа павялічыцца да 12-13%, сведчаць разлікі Агенцтва газавай інфармацыі (АГІ). Зрэшты, сума сямі месяцаў можа быць усё яшчэ на дзель адсотка вышэйшая за вынік за студзень-ліпень 2013 года.

Галоўная прычына зніжэння экспарту - мінулая цёплая зіма і самавітыя запасы газу ў сховішчах. Цяперашні тэмп запампоўвання газу ў падземкі Еўропы апярэджвае леташні роўна на два месяцы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках