5 траўня 2024, Нядзеля, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальніцы і моцныя проліўні з градам чакаюцца сёння ў Менску

2
Навальніцы і моцныя проліўні з градам чакаюцца сёння ў Менску

Сіноптыкі зрабілі папярэджанне аб тым, што сёння ў другой палове дня ў Беларусі чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я.

"Сёння ў перыяд з 12 да 18 гадзін на большай частцы Беларусі, у тым ліку ў Менску, чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, у асобных раёнах - град", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у сераду ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Там таксама адзначылі, што сёння, у перыяд з 14 да 18 гадзін на паўднёвым усходзе Беларусі тэмпература паветра дасягне 30-31 градуса цяпла.

Бліжэйшымі днямі, 17 ліпеня, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць цёплая вільготная паветраная маса. Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Вецер будзе няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы 13-18, удзень максімум тэмператур дасягне 25-30, градусаў цяпла.

"У пятніцу і суботу ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер чакаецца паўночны слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы 11-18, удзень 23-28, на паўднёвым усходзе да +30", - адзначылі спецыялісты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках