5 траўня 2024, Нядзеля, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акадэмік са Швэцыі напісаў тры мільёны артыкулаў для "Вікіпедыі"

6
Акадэмік са Швэцыі напісаў тры мільёны артыкулаў для "Вікіпедыі"

Швэдскі акадэмік Сверкэр Ёхансан з'яўляецца аўтарам амаль трох мільёнаў артыкулаў электроннай энцыклапедыі «Вікіпедыя».

Гэта складае 10% усяго яе аб'ёму, паведамляе BBC са спасылкай на выданне The Wall Street Journal.

Паводле інфармацыі газеты, прафесар Сверкэр Ёхансан вынайшаў праграму Lsjbot, якая збірае інфармацыю з электронных крыніц і стварае артыкулы для "Вікіпедыі". Звычайна яны ўтрымліваюць толькі базавую інфармацыю.

Цяпер прафесар стварае да 10 тысяч артыкулаў штодня. Траціну артыкулаў, створаных Lsjbot, напісаны на швэдскай мове.

Асаблівую ўвагу акадэмік надае матэрыялам аб малавядомых відах жывёл, у тым ліку матылях і пчолах.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках