5 траўня 2024, Нядзеля, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пераход Пясчатка на мяжы з Польшчай стане міжнародным

Пераход Пясчатка на мяжы з Польшчай стане міжнародным

Міжнародны рух на памежным пераходзе Пясчатка-Полаўцы адкрыюць у наступным годзе.

Пастанова аб гэтым была прынятая падчас учорашняга IX пасяджэння Беларуска-польскай міжурадавай каардынацыйнай камісіі ў справах транспамежнага супрацоўніцтва ў Менску, піша PAP (пераклад - charter97.org).

У мерапрыемстве, якое адбылося ўпершыню за апошнія пяць гадоў, узялі ўдзел намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў і намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Пётр Стаханчык.

«Мы пастанавілі, што з мінулага года рух на памежным пераходзе Пясчатка-Полаўцы будзе міжнародным», - адзначыў Стаханчык.

Ён таксама дадаў, што масты на польска-беларускай мяжы ў дрэнным стане, асабліва мост у Тэрэспалі, а на некаторых пераходах іх наогул не стае.

«Напрыклад, павінен быць другі мост на пераходзе ў Баброўніках. Там пакуль толькі адзін, і калі нейкі легкавік або фура паламаецца на ім, то на некалькі гадзін будзе заблакаваны ўвесь пераход», - сказаў прадстаўнік Польшчы.

Беларуская старана пасля сустрэчы не назвала чаканага тэрміну ўваходжання ў дзеянне дамовы аб малым памежным руху з Польшчай. Гур'янаў заявіў, што «для запуску гэтага руху павінны быць створаныя максімальна эфектыўныя ўмовы, у тым ліку інфраструктурныя».

«Тут усё залежыць ад беларускай стараны - мы ўсе працэдуры закончылі і чакаем канчатковай пастановы Менска», - падкрэсліў Стаханчык.

Нагадаем, пагадненне аб малым памежным руху насельніцтва з Латвіяй, Літвой і Польшчай Беларусь падпісала яшчэ ў 2010 годзе. Пакуль дзейнічае толькі беларуска-латвійскае пагадненне, якое ўвайшло ў дзеянне 1 лютага 2012 года. Польшча і Літва ўсё яшчэ чакаюць ад беларускага боку паведамлення аб заканчэнні ўсіх патрэбных працэдур. Польшча ратыфікавала дакумент у тым жа 2010 годзе, Літва - у 2011 годзе.

Між тым у падпісанні пагаднення аб малым памежным руху з Польшчай зацікаўленыя жыхары памежжа абедзвюх краін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках