5 траўня 2024, Нядзеля, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сотнікі Майдана пагражаюць новымі пратэстамі

8
Сотнікі Майдана пагражаюць новымі пратэстамі

Цэнтральная рада сотняў Майдана мерыцца ўзмацніць пратэстныя акцыі.

Пра гэта паведаміў каардынатар рады Спартак Дабравольскі, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

У прыватнасці, паводле ягоных слоў, да прысутных ды іхніх сваякоў ужываюцца розныя формы ціску, а менавіта: фізічныя пагрозы і процідзеянні, спробы подкупу актывістаў, таксама расрачынаюцца крымінальныя справы

"У сувязі з гэтым Майдан будзе ўзмацняць свае пратэстныя акцыі і дзеянні, а таксама будзе заклікаць ўвесь народ змабілізавацца і падтрымліваць Майдан як свой рупар, выходзіць ва ўсіх рэгіёнах на акцыі", - паведаміў Дабравольскі.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што пратэстоўцы не маюць намеру адыходзіць ад вызначанага шляху, нягледзячы на заявы міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава і генэральнага пракурора Віталія Ярэмы пра Майдан.

Акрамя таго, Дабравольскі заклікае міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, прадстаўнікоў АБСЕ звярнуць увагу на агучаную ім інфармацыю.

У сваю чаргу, кіраўнік сотні "Львоўская брама" Артур Прыходзька заявіў, што падчас прызначэння Авакава на пасаду міністра ўнутраных спраў ён не меў вотуму даверу Майдана.

"Ён быў постаццю, якая выклікала супраціў Майдана, і ён не выраўнаваў сітуацыю ўжо, быўшы на пасадзе міністра, Таму яму трэба сцяць зубы, як ён казаў, набрацца мужнасці, і напісаць заяву аб адстаўцы. Гэта наша меркаванне." - сказаў Прыходзька.

Нагадаем, пракурор горада Кіева на даручэнне Генэральнага пракурора Украіны на мінулым тыдні звярнуўся да начальніка ГУМУС Украіны ў горадзе Кіеве Юрыя Мароза і мэра сталіцы Віталія Клічко з патрабаваннем неадкладна зрабіць дзейсныя захады для разблакавання захопленых адміністрацыйных будынкаў і транспартных камунікацый у цэнтры Кіева. У той жа час шмат якія лідэры Еўрамайдана заявілі, што людзі, якія цяпер займаюць цэнтральную плошчу сталіцы Украіны, не маюць ніякага дачынення да пратэстаў зімы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках