5 траўня 2024, Нядзеля, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Кэмеран будзе заклікаць ЕЗ да ўвядзення эканамічных санкцый супраць РФ

5
Дэвід Кэмеран будзе заклікаць ЕЗ да ўвядзення эканамічных санкцый супраць РФ

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі будзе дамагацца пашырэння адрасных санкцый у дачыненні да Расеі.

Пра гэта на рэгулярным брыфінгу для журналістаў у Лондане ў сераду заявіў афіцыйны прадстаўнік кіраўніка брытанскага ўрада, піша Ліга.

Пры гэтым у канцылярыі прэм'ера на Даўнінг-стрыт патлумачылі, як падкрэсліла брытанскае агенцтва Press Association, што Дэвід Кэмеран выступіць у Бруселі «за пашырэнне адрасных санкцый і працяглую дыскусію аб патэнцыйных больш шырокіх эканамічных мерах».

«Еўразвяз ужо пэўны час працаваў над спісам далейшых магчымых мер. Прэм'ер-міністр даволі ясна дае зразумець, што ёсць падставы, каб рухацца далей з пункту гледжання накіраваных санкцый», - сказаў на брыфінгу прадстаўнік Дэвіда Кэмерана.

З ягоных слоў, Злучанае Каралеўства чакае ад брусельскага саміту ЕЗ «рэальнай і прадметнай гутаркі» пра магчымыя далейшыя меры. «Брытанскі ўрад будзе абгрунтоўваць сваю пазіцыю, што цяперашнія ўмовы апраўдваюць далейшыя санкцыі. Гэта пазіцыя, якую мы будзем адстойваць гэтым вечарам, і паглядзім, ці дасягнем у гэтым згоды», - падкрэсліў прадстаўнік прэм'ера Вялікабрытаніі.

Нагадаем, як чакаецца, на сустрэчы ў Брусэлі ў сераду лідары Еўразвязу могуць пашырыць санкцый супраць Расеі за падтрымку тэрарызму ва Украіне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках