5 траўня 2024, Нядзеля, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за ўсё ў Менску падаражэлі бульба і алей

7
Больш за ўсё ў Менску падаражэлі бульба і алей

У чэрвені ў Менску кошты на харчовыя тавары выраслі на 1,7% у параўнанні з траўнем 2014 года і на 14,8% - з пачаткам года.

Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні горада, піша БелаПАН.

Больш за ўсё падаражэлі: бульба - на 28,5%, алей - на 5%, каўбасныя вырабы і вэнджаніна - на 3,9%, мяса і птушка - на 3,1%, рыба і морапрадукты - на 2,5%, кандытарскія вырабы - на 2,1%. Разам з тым на шэраг прадуктаў цэны знізіліся: на яйкі - на 1,8%, садавіна - на 4,3%, гародніна - на 9,1%.

Кошты на нехарчовыя тавары ў чэрвені ў параўнанні з маем выраслі на 0,1%, з пачатку года - на 3,3%. Больш за ўсё падаражэлі ў чэрвені: дываны і дывановыя вырабы - на 2,4%, медыкаменты - на 1,8%, сінтэтычныя мыйныя сродкі - на 1,2%, пісьмовыя прылады - на 0,9%. Знізіліся кошты на адзенне, ровары і матацыклы - на 0,4%, посуд, прыборы сталовыя - на 0,3%.

Платныя паслугі насельніцтву Менска ў чэрвені ў параўнанні з траўнем павялічыліся на 1,4%, з пачатку года - на 16,2%.

Больш за ўсё падаражэлі паслугі дашкольных устаноў - на 12,1%, міжнародных чыгуначных злучэнняў - на 11,2%, санітарна-аздараўленчых устаноў - на 5%, тэатраў - на 3,1%. Зніжэння тарыфаў на паслугі не назіралася.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках