5 траўня 2024, Нядзеля, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Гарбуноў: Як даведаўся, што не патрэбны БАТЭ - адразу пастанавіў з'ехаць

1
Андрэй Гарбуноў: Як даведаўся, што не патрэбны БАТЭ - адразу пастанавіў з'ехаць

Беларускі брамнік падпісаў кантракт з грэчаскім «Атрамітасам».

У інтэрв'ю «Прэсболу» Андрэй Гарбуноў заявіў, што пасля сыходу з БАТЭ адразу нацэліўся на ад'езд у замежны чэмпіянат. Праз доўгую адсутнасці практыкі ў «Атрамітасе» папрасілі брамніка прыбыць на прагляд, а затым прапанавалі заключыць кантракт.

- Чым вы займаліся з тых часоў, як скасавалі кантракт з БАТЭ?

- Паўгода сядзеў у Менску, чакаў, пакуль што-небудзь падвернецца. Нарэшце, агент знайшоў прымальны варыянт. Грэкі, напэўна, глядзелі відэазапісы маіх матчаў. Ну, і, вядома, у Еўропе чулі пра БАТЭ і ягоныя поспехі ў еўракубках. Аднак іх бянтэжыла, што я доўга не гуляў, таму спачатку запрасілі прыехаць на прагляд на некалькі дзён. У мінулы чацвер я адправіўся ў Афіны, а ўжо ў суботу ўвечары стала ясна, што са мной плануюць заключыць кантракт. Але канчаткова ўсё развязалася толькі цяпер.

- Дзіўна, калі брамнік прызнаецца лепшым у чэмпіянаце, а праз год застаецца без працы.

- Што ж зрабіць, такое футбольнае жыццё. Калі даведаўся, што не патрэбны БАТЭ, адразу нацэліўся на тое, каб з'ехаць. Не хачу крыўдзіць беларускія клубы, але прыярытэтам былі замежныя чэмпіянаты. Пагатоў, не разумею, чаму ў нас пастаянна глядзяць у пашпарт. Так, мне ўжо за 30, але ў Еўропе, калі адпавядаеш патрэбнаму ўзроўню, не звяртаюць увагі, колькі табе гадоў. А ў нас гэта ледзь не галоўны паказчык.

- Што вы адказалі грэкам, калі вас спыталі, чаму не гулялі?

- У мяне наўпрост не пыталіся, цікавіліся ў агента. Што ён адказаў, не ведаю. Ды і мне нецікава. Якая розніца? Галоўнае, што «Атрамітасу» я патрэбны, і афіняне прапанавалі кантракт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках