8 траўня 2024, Серада, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Праз новыя санкцыі ЗША Расею чакае хаос

27
Барыс Нямцоў: Праз новыя санкцыі ЗША Расею чакае хаос

Упершыню былі ўжытыя санкцыі супраць найбуйнейшых, набліжаных да Пуціна, кампаній.

Адзін з лідараў расейскай апазіцыі Барыс Нямцоў піша ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» аб іх наступствах.

«Упершыню пасля пачатку вайны на Усходзе Украіны ўведзеныя санкцыі супраць найбуйнейшых, набліжаных да Пуціна кампаній - Раснафта (Сечын), Газпромбанк (Кавальчук, Мілер), ВЭБ (Дзмітрыеў), Новатэк (Цімчанка). Гэта вам не банк «Расея». Гэта сур'ёзна.

Удар нанесены па Газпрому, які вядзе разлікі праз Газпромбанк і найбуйнейшую нафтавую кампанію краіны - Раснафту. ВЭБ - гэта ўсе інфраструктурныя праекты Крамля - ад Алімпіяды і ЧС-2018, да хуткасных магістраляў Масква-Казань і Масква-Пецярбург.

Ужытыя санкцыі могуць прывесці да дэстабілізацыі банкаўскай сістэмы краіны, скарачэння золата-валютных рэзерваў і дэвальвацыі рубля.

Яно нам трэба? Луганск і Данецк Пуцін браць не будзе, Украіна свой еўрапейскі выбар зрабіла і з яго не згорне. Людзі працягваюць гінуць...

Пуціну патрэбнае бязладдзе ў суседняй Украіне, каб адпомсціць за Майдан і еўрапейскі выбар. А атрымае крызіс і бязладдзе ў Расеі», - піша Барыс Нямцоў.

Нагадаем, сёння стала вядома аб тым, што найбуйнейшыя расейскія кампаніі патрапілі пад санкцыі ЗША.

Як вынікае са спісу, які апублікаваны на сайце міністэрства фінансаў, новыя абмежаванні закранулі Знешэканомбанк, Газпромбанк, Новатэк, Раснафту і нафтавы тэрмінал у Феадосіі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках