9 траўня 2024, Чацвер, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белпошта» адкрыла ў Менску пункт выдачы пасылак

6
«Белпошта» адкрыла ў Менску пункт выдачы пасылак

РУП «Белпошта» ў Менску адкрыла адмысловы пункт у выдачы міжнародных паштовых адпраўленняў.

Пункт выдачы знаходзіцца па адрасе вуліца Адзінцова, 36/1. Па гэтым адрасе можна будзе атрымаць міжнародныя пасылкі і дробныя пакеты, якія паступілі па адрасах, якія знаходзяцца ў зоне абслугоўвання 55-га, 17-га і 136-га сталічных аддзяленняў паштовай сувязі.

У РУП «Белпошта» запэўніваюць, што для пункта распрацаванае спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе ўлічваць і фіксаваць месца размяшчэння пасылак на стэлажах. Дзякуючы гэтаму адрасат будзе атрымліваць пасылку ўсяго за некалькі хвілін, паведамляе БелТА.

Працаваць пункт выдачы будзе штодня: з 08.00 да 22.00 у працоўныя дні, з 09.00 да 20.00 у суботу і нядзелю.

Да канца 2014 года ў Менску плануюць адкрыць яшчэ тры такія пункты. Бліжэйшым часам адкрыецца пункт у мікрараёне Уручча.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках