8 траўня 2024, Серада, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ заклікае ўвесці эмбарга на зброю для Расеі

8
Грыбаўскайтэ заклікае ўвесці эмбарга на зброю для Расеі

Санкцыі ў дачыненні да Расеі павінны быць больш жорсткія.

Прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ пасля прыбыцця на саміт Еўразвязу (ЕЗ) у Брусэль у сераду заклікала ўвесці эмбарга на зброю для Расеі праз эскалацыю крызісу ва Украіне і папярэдзіла аб прарасейскіх кандыдатах на пасаду кіраўніка замежнапалітычнай установы ЕЗ, піша ru.delfi.lt.

"Літва ды іншыя краіны Балтыі - мы вельмі шчыра і жорстка патрабуем, каб гэтая сітуацыя была адлюстравана ў нашых дакумэнтах. Калі санкцыі, якія ўжо спазняюцца, напрыклад, санкцыі пра перакрыццё паставак (Расеі) узбраенняў, тэхналогій і г.д., яны яшчэ ня ўжытыя, то гэта трэба абавязкова рабіць", - сказала ў Брусэлі прэзідэнтка.

Са слоў дыпламатаў, на саміце лідэры ЕЗ, мусібыць, не прымуць пастановы аб забароне на продаж зброі Маскве, але могуць прапанаваць санкцыі ў дачыненні да прадпрыемстваў, якія падтрымліваюць украінскіх сэпаратыстаў, а таксама замарозіць праекты Еўрапейскага інвестыцыйнага банка і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў Расеі.

"Краіны Балтыі і Польшча выказваюцца за выяўныя пасланні на адрас Расеі. Калі яны невыяўныя, то Расея ідзе далей і агрэсіўна паводзіцца ў Еўропе і ў межаў Еўропы", - сказала журналістам Грыбаўскайтэ.

Іншым важным пытаннем на саміце з'яўляюцца перамовы пра пасады кіраўніка замежнапалітычнай установы ЕЗ і старшыні Рады ЕЗ.

Падчас сустрэчы з журналістамі Грыбаўскайтэ прызнала, што дзяржавы-чальцы "вельмі раз’яднаныя" ў пытанні аб тым, хто павінен стаць новым Вярхоўным прадстаўніком ЕЗ ў замежных справах і палітыцы бяспекі замест прадстаўніцы Англіі Кэтрын Эштан, якая заканчвае тэрмін паўнамоцтваў.

Дыпламаты сцвярджаюць, што краіны Балтыі і Польшча пярэчаць супраць прызначэння на гэтую пасаду міністаркі замежных спраў Італіі Фэдэрыкі Магерыні, а альтэрнатывай італійцы магла б стаць камісарка ЕЗ ў пытаннях гуманітарнай дапамогі Крысталіна Георгіева з Балгарыі.

"Патрабаванне Літвы па-ранейшаму такое, каб гэта быў чалавек з досведам у еўрапейскай замежнай палітыцы, для нас вельмі важна, каб гэта быў чалавек, які займае нейтральную пазіцыю і спрабуе адлюстраваць меркаванне ўсіх краін ЕЗ у дачыненні да расейска-ўкраінскага канфлікту, і Літва ні ў якім разе не падтрымае чалавека, які шчыра дэманструе пракрамлёўскую пазіцыю", - сказала журналістам прэзідэнтка.

Дыпламаты кажуць, што кіраўнік урада Даніі Геле Торынг-Шміт уважаецца за рэальнага кандыдата замест бэльгійца Германа ван Рампэя на пасаду старшыні Рады ЕЗ.

Дзеля адсутнасці кампрамісу пачатак саміту быў адкладзена на некалькі гадзін, аднак перад яго пачаткам канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель не выключыла, што знайсці кампраміс цяпер можа і не выпадзе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках