9 траўня 2024, Чацвер, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як гіпатэка ад Ермаковай паўплывае на даступнасць жылля?

18
Як гіпатэка ад Ермаковай паўплывае на даступнасць жылля?

Мінулае суботы кіраўніца Нацбанка Надзея Ермакова заявіла, што ўжо сёлета гіпатэка пачне дзейнічаць у поўным аб'ёме.

Як гэта адаб'ецца на беларускім рынку нерухомасці?

Прамова Ермаковай, дзе прагучалі фразы «шмат хто просіць гіпатэку; думаю, яна запрацуе ў поўным аб'ёме сёлета», узварухнула беларусаў, якія шукаюць спосабы набыцця ўласнага жытла. Экспэрты выказалі сваё меркаванне наконт слоў кіраўніка Нацбанка, піша «Штодзённік».

Гіпатэчная стаўка ў Беларусі ў 400 разоў вышэйшая, чым у Еўропе

Нягледзячы на тое, што слова «гіпатэка» не часта выкарыстоўваецца пры абмеркаванні пытанняў нерухомасці, гіпатэчнае крэдытаванне ў Беларусі працуе ўжо дваццаць гадоў.

«Закон аб гіпатэцы, нарматыўны і ўрадавыя акты, пастановы Мінфіна і Мінэканомікі існуюць у Беларусі ўжо шмат гадоў, - кажа Мікалай Прасталупаў, старшыня рады беларускай асацыяцыі «Нерухомасць», - распрацаваная грунтоўная прававая база.

Банкі займаюцца гіпатэкай з 1994 года. Ні адзін банк не выдае вялікія крэдыты без забеспячэння гэтых крэдытаў. Зазвычай у якасці забеспячэння крэдыту на жыллё выступае гэты самы аб'ект нерухомасці, гэта і ёсць гіпатэка.

Чаму яна не працуе ў такіх маштабах, як у іншых краінах? Адсоткаваая стаўка на гіпатэчнае крэдытаванне ў Японіі складае 0,1%, у Амэрыцы 0,25%, у Еўразвязе 0,75%. А ў Беларусі 30%. Таму і не працуе.

Як менавіта, на думку Ермаковай, павінна пачаць дзейнічаць гіпатэка цяпер, калі яна 20 гадоў дзейнічае, мне не вядома».

На думку кіраўніка асацыяцыі «Нерухомасць», дзейнасць гіпатэкі ў поўным аб'ёме не зменіць рынак нерухомасці і кошт жытла, таму чакаць істотных змен не варта, калі ўрад не верне даступныя крэдыты. А яны, мяркуючы з уяго, бліжэйшым часам не прадбачацца.

Гіпатэка - гэта добра для банкаў

Святлана Кудзелка, якая займае пасаду намесніцы дырэктара ў продажах на другасным рынку жылля ў АН «Твая сталіца», мае досвед працы з кліентамі, што выкарысталі гіпатэчны крэдыт. У сваёй практыцы яна яшчэ не сутыкалася з выгаднай для кліента гіпатэкай:

«Гіпатэка добрая для банкаў. Яна была б добрая і для спажыўцоў, калі адсотак быў бы прыязнейшы. Не ведаю, як ён у нас можа знізіцца. Цяпер калі бярэш кватэру ў крэдыт і пакідаеш яе ў заклад банку, даводзіцца плаціць вялікія адсоткі.

Важнае пытанне - як банкі наважаць ацэньваць кошт кватэры. У нас былі праграмы пэўных забудоўшчыкаў, якія супрацоўнічалі з банкамі. Крэдыты выдаваліся пад заклад кватэры. І банкі ацэньвалі гэтыя кватэры практычна ў два разы танней, у выніку людзям даводзілася шмат пераплачваць. Выяўляецца, гіпатэка на карысць банка. Мусібыць, калі гіпатэка і пачнге дзейнічаць у поўным аб'ёме, ёю ўсё адно здолеюць скарыстацца толькі тыя, у каго ўжо ёсць грошы, хто не баіцца і хто не мерыцца купляць нерухомасць».

Як адзначыла Святлана Кудзелка, ні гіпатэка, ні зніжэнне стаўкі рэфінансавання пакуль не могуць паспрыяць даступнасці жылля для тых, хто разлічвае на яго набыццё за крэдытныя сродкі.

Што мела на ўвазе Ермакова?

Магчыма, словы Ермаковай аб тым, маўляў, што гіпатэка «пачне дзейнічаць у поўным аб'ёме», азначалі, што ўрад нарэшце зробіць крэдытаванне жытла даступным. Напрыклад, верне прапанову «Беларусбанка» з крэдытамі на жыллё пад 16% гадавых. Але ў такім выпадку варта звярнуцца да нядаўняй гісторыі, калі пасля з'яўлення даступных крэдытаў імкліва вырас попыт, пацягнуўшы за сабой кошты.

Калі Лукашэнка ў 2013 годзе толькі выказаў здагадку, што ў Беларусі можна зрабіць праграму «Вялікая сям'я» і выплачваць, «дапусцім, 10 тысяч даляраў. У далярах мы адкрываем рахунак. За другога - 20 тысяч. За трэцяга падвойваем» - беларусы ўспрынялі гэтыя словы даслоўна, нягледзячы на слова «дапусцім» у прамовы правадыра (нагадаем, сямейны капітал так і не з'явіўся ў нашай краіне). Магчыма, спадарыня Ермакова сказала словы аб гіпатэцы сапраўды гэтак жа - толькі разважаючы пра варыянты развіцця падзей. Тым больш тое, што гіпатэка пачне дзейнічаць у поўным аб'ёме - гэта толькі ейныя думкі, а не афіцыйная заява Нацбанка.

Ёсць усе падставы меркаваць, што пасля слоў Ермаковай і старту працы гіпатэкі «ў поўным аб'ёме» нічога не зменіцца - набыць кватэры будзе гэтак жа складана, як і ў часы высокіх ставак на крэдыты. Экспэрты раяць не чакаць, што потым стане лепш, і пры магчымасці купляць кватэру проста цяпер. Бо ёсць усе перадумовы да таго, што жылая нерухомасць падаражэе, канчаткова ператварыўшыся для сярэдняга беларуса ў нязбытную мару.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках