8 траўня 2024, Серада, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасольства Украіны ў Беларусі не выключае «захадаў рэагавання»

5
Пасольства Украіны ў Беларусі не выключае «захадаў рэагавання»

У пасольстве Украіны ў Беларусі не выключаюць захадаў рэагавання ў сувязі з затрыманнем дэпутата Вярхоўнай рады Украіны Аляксандра Брыгінца.

Пра гэта паведаміла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" першая сакратарка амбасады ў пытаннях прэсы і інфармацыі Марыя Гуцала.

"З нагоды рэакцыі украінскай стараны - такія варыянты разглядаюцца", - сказала Гуцала, адказваючы на пытанне агенцтва аб тым, ці будзе амбасада падаваць ноту ў сувязі з фактам затрымання ўкраінскага парламэнтара. У той жа час яна не ўдакладніла, у якой форме будзе выказаная гэтая рэакцыя.

Яна таксама паведаміла, што цяпер Брыгінец адпраўлены ў Кіеў. "Ён ужо з'ехаў. З нагоды прычын затрымання варта звяртацца да беларускай стараны", - сказала Гуцала.

Яна дадала, што пасольства на просьбу Брыгінца ўсяляк дапамагала яму ў арганізацыі вяртання ва Украіну.

Як паведамлялася, напярэдадні ўвечары ў Нацыянальным аэрапорце Мінск быў затрыманы дэпутат Вярхоўнай рады Украіны Брыгінец. Яму было адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь. Паводле ягоных слоў, ён быў абвешчаны персонай нон-грата. На працягу ночы ўкраінскія дыпламаты разбіраліся ў гэтым інцыдэнце.

На сваёй старонцы ў Facebook Брыгінец паведаміў, што знаходзіцца пад арыштам у аэрапорце, у адной камэры з двума грузінскімі грамадзянамі, у яго сканфіскаваны дыпламатычны пашпарт. Дэпутат таксама адзначаў: "Вярнуцца назад не магу ва Украіну, бо няма грошай. Але ёсць квіток у Маскву, з Масквы ў Варонеж, з Варонежа ў Маскву, з Масквы ў Кіеў".

Як паведаміў намеснік начальніка прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі падпалкоўнік Аляксандр Бычкоўскі, "гэты грамадзянін знаходзіцца ў спісе асоб, якім забаронены або непажаданы ўезд на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі". Ён таксама адзначыў, што "фармаваннем гэтага спісу памежнікі не займаюцца, яго фармуюць кампэтэнтныя органы".

"Найбліжэйшым рэйсам сёння раніцай за кошт авіякампаніі, якая даставіла Брыгінца ў Менск, ён вылецеў назад у Кіеў", - распавёў Бычкоўскі.

Фота: thekievtimes.ua

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках