8 траўня 2024, Серада, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя са стралянінай затрымала наркагандляроў у Менску

4
Міліцыя са стралянінай затрымала наркагандляроў у Менску

Для затрымання кіроўцы і дваіх пасажыраў Mazda 323 супрацоўнікі міліцыі ўжылі зброю.

З боку магло падацца, што гэта працяг дарожных разбораў. Аднак у праваахоўных органах карэспандэнту onliner.by зняпраўдзілі гэтую інфармацыю: праводзілася затрыманне падазраваных у незаконным абарачэнні псіхатропных сродкаў.

«Ізноў гвалтоўнае затрыманне з ужываннем табельнай зброі па колах. Гэтым разам на выездзе з ГЦ «Магніт» на Гарэцкага. Хлопец гадоў 25, сярэднестатыстычны. Самаход накшталт Mazda 323 другой паловы 90-х. Бачыў толькі кульмінацыю - як ППСнікі пабеглі з цывільнымі ў краму і праз хвіліну вывелі галоўнага персанажа. Самаход з разбітай форткай, злёгку пашкоджаным бокам і прастрэленымі коламі. Пакуль хапалі, хтосьці з цывільных імкнуўся злёгку дадаць», - піша адзін з відавочцаў.

У праваахоўных органах коратка пракамэнтавалі: «Працавалі супрацоўнікі міліцыі пры падтрымцы ОМОНа. Праводзілася затрыманне асоб, якія падазраюцца ў датычнасці да незаконнага абарачэння псіхатропных сродкаў».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках