8 траўня 2024, Серада, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Транспартная інспекцыя абвясціла паляванне на «балаголаў»

1
Транспартная інспекцыя абвясціла паляванне на «балаголаў»

З пачатку года супрацоўнікі Транспартнай інспекцыі Менска і Менскай вобласці правялі 981 пазапланавую аператыўную праверку.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў міністэрстве.

Падчас рэйдаў праінспэктавалі больш за 33 тысячы аўтамабіляў нерэгулярных экспрэс-маршрутаў і таксі, у выніку чаго выяўлена 3857 парушэнняў транспартнага заканадаўства супраць 3416 за першыя 6 месяцаў мінулага года.

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 3104 кіроўцы нерэгулярных экспрэс-маршрутаў і таксістаў, не лічачы нелегальных рамізнікаў. Гэта на 555 чалавек больш, чым у 2013 годзе.

Агульная сума накладзеных штрафаў перасягнула 2,8 млрд рублёў. За першае паўгоддзе 2013 года яна была роўная 1,1 млрд.

Толькі аўтамабіляў таксі ў першым паўгоддзі падчас 305 рэйдаў інспектары праверылі 16759 адзінак і выявілі 1800 розных парушэнняў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 1389 чалавек, якія аштрафаваныя агулам амаль на 341,8 млн рублёў.

- Рэгулярна праводзім супольныя праверкі з інспэкцыямі падаткаў і збораў усіх адміністрацыйных раёнаў Менска і вобласці, - адзначыў намеснік начальніка Транспартнай інспекцыі Менска і Менскай вобласці Алег Якшэвіч. - У студзені - чэрвені выязджалі з імі ў рэйды 26 разоў. А найбольш актыўна супрацоўнічаем з Дзяржаўтаінспекцыяй. З прадстаўнікамі гэтай установы правялі 181 праверку. Таксама працуем з прадпрыемствамі «Мінсктранс», «Сталічны транспарт і сувязь», «Мінаблаўтатранс», «Белтэхагляд», Менскім гарадскім цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі. Агулам за першую палову 2014-га года нашы інспектары пабывалі ў 277 супольных рэйдах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках