8 траўня 2024, Серада, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сафію Ратару шантажуюць праз украінскае грамадзянства

6
Сафію Ратару шантажуюць праз украінскае грамадзянства

Дырэктар украінскай выканаўцы Сафіі Ратару упершыню расказаў аб праблемах артысткі, звязаных з ейным грамадзянствам.

Як высветлілася, спявачку часта шантажуюць і патрабуюць, каб яна змяніла ўкраінскае грамадзянства на карысць расейскага, піша plummynews.ru.

Ратару вельмі рэдка дае інтэрв'ю і не часта з'яўляецца на свецкіх імпрэзах. Вядучыя тэлеканалы краіны мараць займець эксклюзіў з выканаўцай, але Сафія застаецца непахісная. Да прыкладу, за ўдзел у праекце тэлеканала НТВ «Расейскія сэнсацыі» ёй прапаноўвалі 250 тысяч еўраў, але зорка айчыннай сцэны адмовілася ад выгаднага супрацоўніцтва. Дзеля нястачы інфармацыі аб жыцці артысткі ў СМІ часта з'яўляюцца недарэчныя чуткі, што зусім не палохае ўлюбёнку мільёнаў. «Сафія Міхайлаўна - не Пугачова, якая і спявае, і вядзе, і ў журы сядзіць», - заявіў дырэктар Ратару.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках