8 траўня 2024, Серада, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Шугануць можа ў кожным месцы

90
Лукашэнка: Шугануць можа ў кожным месцы

Дыктатар заяўляе пра адсутнасць стабільнасці.

"Мы сутыкнуліся са спрэс новымі геапалітычнымі рэаліямі. Няма стабільнасць не толькі недзе далёка - у Паўночнай Афрыцы або на Блізкім Усходзе, а зусім побач, у нас пад бокам. І мы бачым: шугануць, выбухнуць можа ў кожным месцы", - заявіў Лукашэнка ў чацвер у Менску на нарадзе з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, піша БелТА.

"Адбываецца дэвальвацыя нормаў і прынцыпаў міжнародных паводзін, разбурэнне дзесяцігоддзямі стваранай сістэмы міжнароднага права. Ясна адно: б'юць слабых, з моцнымі - лічацца. Таму нам трэба быць моцнымі - і палітычна, і асабліва эканамічна", - падкрэсліў беларускі лідэр.

Ён адзначыў, што на дасягненне гэтай мэты накіраваная як замежная, так і ўнутраная палітыка Беларусі. "Гэтым абумоўлены выбар на карысць умацавання "саюзнай дзяржавы", стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза, выбудоўвання стратэгічных стасункаў з Кітайскай Народнай Рэспублікай", - сказаў Лукашэнка. "Адсюль і наша пазіцыя ў дачыненні да Захаду, якая палягае ў ахвоце развіваць стасункі ва ўсім спэктры пэрспэктыўных кірункаў. Але толькі на прынцыпах узаемнай павагі, без усялякіх санкцый і дыктату", - працягнуў ён.

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках