Марылуіза Бэк прыедзе ў Беларусь
1- 17.07.2014, 14:30
- 4,775
Прадстаўніца Бундэстагу наведае Менск 17-18 ліпеня.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні бюро Марылуізы Бэк, паведамляе «Радыё Свабода».
Дэпутатка Бундэстагу ад Партыі зялёных мае намер атрымаць уяўленне пра цяперашні стан правоў чалавека ў краіне, а таксама пра палітычную сітуацыю ў Беларусі.
Запланаваныя перамовы з праваабарончымі арганізацыямі, сваякамі палітвязняў, прадстаўнікамі апазіцыйных партый і аналітычных цэнтраў, журналістамі, грамадскімі актывістамі і экспэртамі. Акрамя таго, запланаваная сустрэча ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Беларускія ўлады далі Марылуізе Бэк ўязную візу ў краіну ўпершыню за тры апошнія гады.