8 траўня 2024, Серада, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар патрабуе ад дыпламатаў шукаць «венесуэлы» ў Азіі і Афрыцы

13
Дыктатар патрабуе ад дыпламатаў шукаць «венесуэлы» ў Азіі і Афрыцы

Беларускія дыпламаты павінны шукаць перспектыўных партнёраў у розных рэгіёнах свету, каб развіваць з імі такое ж супрацоўніцтва, як з Венесуэлай.

Пра гэта заявіў сёння Лукашэнка на нарадзе з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, піша БелТА.

"Мала хто верыў у поспех маштабнага краінавага праекта пад назвай "Венесуэла". Але мы давялі, што можам на іншым паўшар'і выконваць самыя складаныя тэхнічныя задачы. Досвед, набыты "крывёю і потым" у Венесуэле, трэба выкарыстоўваць у іншых рэгіёнах. Трэба шукаць і знаходзіць свае "Венесуэлы" ў Азіі, Афрыцы, ды і той жа Лацінскай Амерыцы", - заявіў ён.

Ва ўмовах адкрытай, арыентаванай на экспарт эканомікі Беларусі яе замежнаэканамічны складнік мае ключавое значэнне, падкрэсліў ён. "Залог стабільнасці краіны ў тым, як мы спрацуем на замежных рынках, а поспех замежнаэканамічнай дзейнасці залежыць ад ўзгодненых дзеянняў ўсяго рэальнага сектара эканомікі", - заявіў Лукашэнка.

Адзначыўшы, што беларускім экспарцёрам даводзіцца канкурыраваць з вядучымі замежнымі кампаніямі і транснацыянальнымі карпарацыямі, Лукашэнка сказаў: "Значыць, трэба шукаць свае нішы, дзе беларуская прадукцыя была б запатрабаваная. Там, дзе мы гэтыя нішы знаходзім, у тым ліку і з дапамогай пасольстваў, нашая тэхніка і іншыя тавары высока цэняцца і нямала каштуюць. Зафіксаваныя нават факты падробак беларускіх брэндаў".

На ягоную думку, сучасная замежная палітыка Беларусі павінна быць простым увасабленнем формулы "дыпламатыя - гэта мастацтва магчымага". "Але не ў сэнсе "спачываць на лаўрах" ці "спаць у шапку", апраўдваючыся замежнымі неспрыяльнымі ўмовамі. Неабходна ставіць максімальныя мэты, прычым на ўсіх накірунках. І толькі тады можна разлічваць на нейкі прымальны вынік", - падкрэсліў Лукашэнка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках