8 траўня 2024, Серада, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

400 «зялёных чалавечкаў» з Расеі прыбылі ў Данбас

32
400 «зялёных чалавечкаў» з Расеі прыбылі ў Данбас

На тэрыторыі Данбаса зноў заўважаныя сотні вайскоўцаў у форме ВС РФ, але без апазнавальных знакаў.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» піша кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў і каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук.

«Сёння ў РНБА пацвердзілі факт, пра які мы паведамлялі раней, і які выклікаў гэткі гучны розгалас: Расея зноў вядзе схаванае вайсковае ўварванне ва Украіну.

Як заявілі ў РНБА (а затым у Дзяржпамежслужбе), на тэрыторыі Данбаса заўважаныя расейскія вайскоўцы - у форме ВС РФ, але без апазнавальных знакаў (вядомыя яшчэ на Крыме «зялёныя чалавечкі», сіламі якіх, уласна, Пуцін і правёў анэксію паўвыспы).

«Заўважаныя» - гэта вельмі мякка сказана. Мы налічылі амаль 300 «зялёных чалавечкаў». Але сёння падчас кансультацый з прадстаўнікамі ўкраінскіх спецслужбаў атрымалі інфармацыю, што, паводле іх звестак, колькасць расейскіх вайскоўцаў у Данбасе ўжо можа перасягаць за адзнаку ў 400 чалавек.

Не будзем спрачацца, справа не ў лічбе, а ў факце: уварванне ідзе на ўсе застаўкі.

У гэтых расейскіх засланцоў няма дакументаў. Яны апавешчаныя сваім камандаваннем, што ў выпадку іх палону і ідэнтыфікацыі ўсе яны будуць тэрміновым чынам звольненыя з шэрагаў ВС РФ папярэдняй датай (з датай звальнення ў чэрвені ці траўні).

І прашу зазначыць нашых журналістаў: расейскія вайскоўцы не «дапамагаюць» тэрарыстам, як пішуць некаторыя. Гэта - прафесіяналы, і няўдачы сіл АТА апошніх дзён менавіта на іх сумленні. Яны робяць усю самую складаную і крывавую працу. Наадварот, гэта мясцовыя баевікі служаць ім «памочнікамі», але ніяк інакш.

У той жа час, мы прагназуем: прымусіць Расею вярнуць сваіх вайскоўцаў з Украіны могуць толькі поспехі сіл АТА. І наадварот, прабуксаванне АТА будзе правакаваць Пуціна на далейшае перакіданне сваіх падраздзяленняў у Данбас», - напісаў ён.

Фота: ukranews.com

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках