9 траўня 2024, Чацвер, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станцыі ГЛОНАСС размесцяць у Беларусі

10
Станцыі ГЛОНАСС размесцяць у Беларусі

Станцыі СДКМ расейскай навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы ГЛОНАСС могуць з'явіцца ў Беларусі ў бліжэйшыя два гады.

Пра гэта "Інтэрфаксу-АВН" падчас авіясалона "Фарнборо-2014" паведаміў гендырэктар кампаніі "Расейскія касмічныя сістэмы" Генадзь Райкунаў.

"У рамках развіцця сістэмы дыферэнцыяльнай карэкцыі і маніторынгу (СДКМ), якая забяспечвае дакладнасць вызначэння становішча праз сігнал ГЛОНАСС на ўзроўні не горш аднаго метра, у перыяд 2014-2015 года запланавана размяшчэнне парадку 10 наземных станцый, як на тэрыторыі Расеі, так і за мяжой - у Кітаі, Казахстане, Беларусі", - сказаў ён.

Глабальная навігацыйная спадарожнікавая сістэма (ГЛОНАСС) - савецкая/расейская спадарожнікавая сістэма навігацыі, распрацаваная на замову Міністэрства абароны СССР. Гэта адная з двух функцыянальных на сёння сістэм глабальнай спадарожнікавай навігацыі. ГЛОНАСС прызначаная для аператыўнага навігацыйна-часавага забеспячэння неабмежаванага ліку карыстальнікаў наземнага, марскога, паветранага і касмічнага базавання. Доступ да цывільных сігналаў ГЛОНАСС у кожным пункце зямнога шара даецца бясплатна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках