8 траўня 2024, Серада, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніца: Цэлілі ў Іл-76, а патрапілі ў пасажырскі Boeing

20
Крыніца: Цэлілі ў Іл-76, а патрапілі ў пасажырскі Boeing

Пуск ракеты па самалёце авіяліній Малайзіі быў учынены расейскай СПА з памежнага раёна.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» украінскі журналіст і галоўны рэдактар парталу Цензор.нет Юрый Бутусаў са спасылкай на крыніцы ў Міністэрстве абароны Украіны.

«Пуск ракеты па авіялайнеру Boeing 777 авіялініі Малайзіі быў учынены расейскай СПА з памежнага раёна альбо з нулявой адзнакі ля мяжы з Украінай. Гэта дакладна расейскі зенітна-ракетны комплекс - хутчэй за ўсё, гэта С-300 альбо Бук - лайнер ішоў на вышыні звыш 10 000 метраў. ПЗРК туды не дастане. Украіна не мае ў раёне Данецка сродка СПА далёкага дзеяння. Не маюць такога абсталявання і тэрарысты», - паведаміла крыніца.

Лайнер, з ягоных слоў, быў знішчаны, бо ў гэтым раёне расейская СПА прыкрывае дзеянне атрадаў расейскіх наймітаў і тэрарыстаў.

«Учора сіламі СПА Расеі быў збіты штурмавік Су-25 ВПС Украіны. Сёння наша вайскова-транспартная авіяцыя сіламі самалётаў Іл-76 забяспечвала заблакаваную групоўку нашых войскаў у раёне мяжы з Расеяй. Відавочна, войскі СПА РФ паспрабавалі знішчыць наш самалёт, але адбылася памылка аператара-наводчыка, і быў збіты грамадзянскі самалёт. Украіна падасць доказы знішчэння Boeng расейскімі вайскоўцамі», - адзначыў ён.

Нагадаем, самалёт малайзійскай авіялініі ўпаў на тэрыторыі Данецкай вобласці недалёка ад расейскай мяжы. На ягоным борце было блізу 300 чалавек.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках