9 траўня 2024, Чацвер, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Украіны: Boeing над Данбасам збілі з комплексу «Бук»

8
МУС Украіны: Boeing над Данбасам збілі з комплексу «Бук»

У выніку катастрофы, паводле папярэдніх звестак, загінулі 295 чалавек.

Пасажырскі самалёт які выконваў рэйс з Куала-Лумпура ў Амстэрдам, быў збіты над Тарэзам з зенітна-ракетнага комплексу «Бук», загінулі 280 пасажыраў і 15 чальцоў экіпажа. Пра гэта паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Толькі што над Тарэзам тэрарыстамі (...) з зенітнаракетнага комплексу Бук быў збіты грамадзянскі самалёт Куала-Лумпур - Амстэрдам... Загінулі 280 пасажыраў і 15 чальцоў экіпажа», - напісаў ён.

Ва Украэраруху пацвердзілі крушэнне малайзійскага авіялайнера паблізу ўкраіна-расейскай мяжы. Таксама крушэнне самалёта пацвярджаюць у прэс-службе Данецкай АГА.

«Інфармацыя аб ўпалым уначы самалёце пацвярджаецца. Міжнародны рэйс Амстэрдам - Куала Лумпур. Самалёт упаў у раёне вёскі Грабава, Шахцёрскі раён, Данецкай вобласці. Тэрыторыя кантралюецца ДНР. Колькасць загінулых удакладняецца», - паведамляюць супрацоўнікі Данецкай АГА.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках