9 траўня 2024, Чацвер, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарыст Гіркін: Папярэджвалі ж - не лётайце ў нашым небе

58

Адзін з верхаводаў тэрарыстаў Ігар Гіркін узяў на сябе збіты над Данбасам самалёт.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

«У раёне Тарэза толькі што збілі самалёт Ан-26, валяецца недзе за шахтай «Прагрэс».

Папярэджвалі ж - не лётаць у «нашым небе». А вось і відыапацверджанне чарговага «птушкапада». Птушка ўпала за тэрыконы, жылы сектар не зачапіла. Мірныя людзі не пацярпелі», - напісаў Ігар Гіркін.

Адзначым, што нягледзячы на тое, што ў паведамленні паказваецца, што баевікі збілі ўкраінскі Ан-26, відэа, якім суправаджаецца каментар, паказвае падзенне менавіта малайзійскага авіялайнера Boeing 777. Інфармацыю таксама апублікаваў расейскі прапагандысцкі канал LifeNews.

У збітым самалёце знаходзілася 280 пасажыраў і 15 чальцоў экіпажа.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках