8 траўня 2024, Серада, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На рынку ў Гародні затрымалі валютчыка

9
На рынку ў Гародні затрымалі валютчыка

Супрацоўнікамі АБЭЗ на рынку «Паўднёвы» выяўлены факт незаконных валютна-абменных аперацый.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Угода праходзіла ў гандлёвым павільёне продажы сантэхнікі, дзе прадавец (мужчына пенсійнага ўзросту) перадаў знаёмаму амаль 19 млн рублёў, атрымаўшы ад яго 1850 даляраў ЗША. Курс склаў 10260 рублёў за адзін даляр. Увесь працэс адбываўся на вачах аператыўнікаў.

З доказамі злачынства затрыманыя абодва гарадзенцы. Пры асабістым даглядзе ў валютчыка выявілі яшчэ 650 даляраў ЗША і блізу пятнаццаці мільёнаў рублёў. Усе грошы канфіскаваныя.

Паводле гэтага факту праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках