8 траўня 2024, Серада, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка зарабіла мільён даляраў на сутэнёрстве

13
Мянчанка зарабіла мільён даляраў на сутэнёрстве

Следчы камітэт Беларусі спыніў дзейнасць арганізаванай злачыннай групы.

Больш за 10 гадоў яна займалася сутэнёрствам на тэрыторыі Менска. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік СК Аляксей Клімовіч, расследаванне гэтай крымінальнай справы завершанае. Арганізатар «бізнэсу» - мянчанка, якая мела досвед прастытуцыі. Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваныя паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 171 КК і ч. 2 арт. 343УК. Уся група знаходзіцца пад вартай, піша БелаПАН.

Яна стварыла і ўзначаліла групу, якая дапамагала ў арганізацыі ўмоў для занятку прастытуцыяй іншым асобам і атрымлівала ад гэтай дзейнасці прыбытак. Кантроль быў усталяваны над 20 маладымі дзяўчатамі. Усе яны з малазабяспечаных сем'яў.

У кожнага была свая рэгламентаваная ролю ў гэтай справе. Трэба было размяшчаць рэкламу ў інтэрнэце, дзе прысутнічалі матэрыялы парнаграфічнага характару, падбіраць і прыцягваць у «бізнэс» новых работніц, арганізоўваць і ўтрымліваць прытоны. Весці ахову.

У працэсе расследавання крымінальнай справы следчыя арыштавалі маёмасць і грашовыя сродкі ўдзельнікаў АЗГ на суму звыш 1,5 мільярдаў рублёў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках