9 траўня 2024, Чацвер, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нойер, Месі і Робен пазмагаюцца за званне лепшага футбаліста Еўропы

1
Нойер, Месі і Робен пазмагаюцца за званне лепшага футбаліста Еўропы

Абвешчаныя імёны дзесяці прэтэндэнтаў на званне лепшага футбаліста Еўропы ў сезоне 2013/14.

Яны апублікаваныя на сайце UEFA.

Сярод іх Анхель Ды Марыя (Аргенціна, Рэал), Дыега Коста (Гішпанія, Атлетыка, цяпер у Чэлсі), Філіп Лам (Нямеччына, Баварыя), Ліянэль Месі (Аргенціна, Барселона), Томас Мюлер (Нямеччына, Баварыя), Мануэль Нойер (Нямеччына, Баварыя), Ар’ен Рабен (Нідэрланды, Баварыя), Хамес Радрыгес (Калумбія, Манака), Крышціяну Раналду (Партугалія, Рэал) і Луіс Суарэс (Уругвай, Ліверпуль, зараз у Барселоне).

Гэтыя дзесяць футбалістаў выйшлі ў другі раўнд галасавання, паводле вынікаў якога застанецца тры прэтэндэнты. Іх імёны будуць названыя 14 жніўня. Узнагарода будзе ўручана ў Манака 28 жніўня - падчас лёсавання групавога этапу Лігі чэмпіёнаў-2014/15.

Усяго ў першапачатковы спіс трапілі 35 футбалістаў, з якіх і была з дапамогай журы абраная дзесятка.

У гэтым сезоне ўзнагарода ўручаецца ў чацвёрты раз.

Фота: AP

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках