8 траўня 2024, Серада, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Парашэнка: Канфлікт перайшоў у іншую плоскасць

15
Пётр Парашэнка: Канфлікт перайшоў у іншую плоскасць

Прэзідэнт Украіны паставіў задачу зрабіць усё, каб забяспечыць максімальную эфектыўнасць дзеянняў Узброеных сіл.

Пра гэта ішла размова на пасяджэнні Рады нацыянальнай бяспекі і абароны краіны, паведамляе прэс-служба Пятра Парашэнкі.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што сітуацыя ў зоне АТА застаецца напружанай. «Мы маем прамыя і даказаныя выпадкі прымянення супраць Украіны агню з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. Ёсць відэадоказы, ёсць дакладныя разлікі, паказанні, спадарожнікавыя фотаздымкі, іншая доказная база», - паведаміў ён.

Са слоў Пятра Парашэнкі, ёсць доказы прымянення з боку Расеі сістэм залпавага агню «Град», зенітных ракет супраць нашых самалётаў. «Гэта перакладае канфлікт у зусім іншую плоскасць», - падкрэсліў ён.

Разам з тым, прэзідэнт заявіў: «Мужнасць і гераізм украінскіх воінаў, якія ўтрымліваюць пад агнявым кантролем ўкраіна-расейскую мяжу, з'яўляецца дзіўнай. Мы ганарымся нашымі дэсантнікамі 79 брыгады, нашымі мотастралкамі 72-й брыгады, нашымі спецназаўцамі».

Кіраўнік дзяржавы асобна адзначыў падраздзяленне Нацыянальнай гвардыі, якое рашуча супрацьстаяла ў баі з супраціўнікамі, якія ідэнтыфікаваныя як расейскія вайскоўцы. «Яны ўдалым манеўрам адышлі на апорны пункт і не толькі абаранілі, але і сарвалі акружэнне супраціўнікам, перайшлі ў наступ», - сказаў прэзідэнт.

Пётр Парашэнка паведаміў, што толькі за ўчорашні дзень былі атакаваныя 3 украінскія самалёты. «Майстэрства нашых лётчыкаў дазволіла захаваць самалёты, мы страцілі толькі адзін самалёт, два - пасадзілі на аэрадром, і я прыняў пастанову ўхваліць дзяржаўнымі узнагародамі абодвух пілотаў», - паведаміў ён.

Прэзідэнт паведаміў, што на ягонае даручэнне Генеральны штаб цяпер плануе перадыслакацыю войскаў. «Мы мяняем тактыку, якая дазволіць нам якасна дзейнічаць ва ўмовах непасрэднага прыцягнення ўзброеных сіл замежных дзяржаў», - паведаміў ён.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на пасяджэнні РНБА будзе прааналізаваная магчымасць і неабходнасць частковай мабілізацыі.

З ягоных слоў, Еўрапейскі Звяз, нягледзячы на вельмі актыўную працу ў прадухіленні ўвядзення санкцый супраць Расеі праз агрэсіі супраць Украіны, змог даказаць сваё адзінства, сваю салідарнасць з Украінай у няпростыя для нас часы. «І заявы, і дзеянні Еўрапейскага звязу былі досыць рашучымі», - падкрэсліў прэзідэнт.

Ён таксама адзначыў першую пастанову Еўрапейскага парламента. «Першая рэзалюцыя, якую прымае новы Еўрапарламент, - гэта рэзалюцыя адносна Украіны. У ёй асобна выразна адзначаецца права Украіны на самаабарону і выказваецца вельмі сур'ёзная падтрымка ўсім палітычным працэсам, якія зараз адбываюцца ва Украіне», - сказаў Парашэнка, выказаўшы упэўненасць, што «вельмі дакладнае ўзаемадзеянне міжнародных намаганняў, нашых Узброеных сіл і сілавых падраздзяленняў, урада, мясцовага самакіравання з'яўляецца сёння ключавым».

Пётр Парашэнка асобна адзначыў пастанову прэзідэнта ЗША Барака Абамы, які «дэ-факта перайшоў ужо на трэці ўзровень санкцый, дэманструючы рашучасць у прыпынку намераў уварвання на тэрыторыю Украіны».

«Рашучая воля нашага народа да перамогі абавязкова прывядзе да перамогі. Адбудзецца гэта дзякуючы таму, што для кожнага грамадзяніна Украіны гэта будзе ягоная барацьба за незалежнасць, суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць. Тады будзе лёгка пераадольваць усе - і эканамічныя цяжкасці, і замежную агрэсію», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках