8 траўня 2024, Серада, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барысаўскі завод будзе прадаваць імпартныя лекі, як айчынныя

11
Барысаўскі завод будзе прадаваць імпартныя лекі, як айчынныя

Барысаўскі завод медпрэпаратаў плануе ўкараніць практыку расфасоўкі прадукцыі вядомых замежных вытворцаў.

Пра гэта паведаміў 17 ліпеня на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар прадпрыемства Аляксандр Фандо.

З ягоных слоў, гэта дазволіць істотна скараціць час рэгістрацыі і вывядзення на ўнутраны рынак прэпаратаў, якія ў краіне пакуль не выпускаюцца. На ўпакоўках такіх прэпаратаў будзе напісана, што яны расфасаваныя ў Беларусі, а сам прэпарат будзе належыць да айчынных, растлумачыў дырэктар завода.

Адной з умоў такога спосабу вывядзення прэпарата на беларускі рынак з'яўляецца наступнае засваенне ягонай вытворчасці, адзначыў Фандо. «Гэта робіцца для таго, каб у далейшым гэтыя фірмы аддалі поўную тэхналогію для вытворчасці названых прэпаратаў, - сказаў ён. - Мы ставім гэтыя кампаніі ў залежнасць. Яны не хочуць аддаваць тэхналогію. Гэта добрыя, новыя прэпараты, якія яшчэ не паспелі асвоіць усе астатнія».

Са слоў гендырэктара БЗМП, прадпрыемства плануе атрымліваць поўную тэхналогію вытворчасці цягам двух гадоў. Завод мае намер наладзіць супрацоўніцтва з партугальскімі, гішпанскімі і індыйскімі кампаніямі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках