29 красавiка 2024, панядзелак, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мечыслаў Грыб: Пастаўкі Расеяй зброі ў Данбас - сакрэт палішынэля

4
Мечыслаў Грыб: Пастаўкі Расеяй зброі ў Данбас - сакрэт палішынэля

Баевікі без старонняй фінансавай, матэрыяльнай дапамогі, без людскога падсілкоўвання і без ўзбраення не змаглі б ваяваць з цэлай дзяржавай.

Пра гэта заявіў старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання, генерал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб, піша eurobelarus.info.

- Расея ўмешваецца ва ўнутраныя справы Украіны. Калі ў Маскве адкрываюцца пункты набору добраахвотнікаў для вайны супраць Украіны, іх затым этапуюць праз Расею да ўкраінскай мяжы, перавозяць праз самую мяжу - узнікае шэраг складаных юрыдычных і працэдурных момантаў.

Між тым, Расея афіцыйна не прызнала статус Данецкай народнай рэспублікі і Луганскай народнай рэспублікі. Так, прадстаўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР звярталіся да Расеі з просьбай прызнаць іх незалежнасць, аднак Расея афіцыйна так і не прызнала. Такім чынам, Данецкая і Луганская вобласці з'яўляюцца часткай Украіны, яе тэрыторыяй. І калі Расея адкрывае пункты набору добраахвотнікаў супраць дзяржавы Украіна - гэта вайна.

Ідзе гібрыдная, чэкісцкая вайна. Расейскія войскі непасрэдна на тэрыторыі Украіны не ўрываліся, але яны там ваююць.

- Баявікі шукаюць у Расеі спецыялістаў у эксплуатацыі цяжкіх узбраенняў: танкаў і СПА. Такім чынам, шукаюцца расейскія спецыялісты для абслугоўвання расейскіх узбраенняў. Гэта даказвае факт паставак расейскіх узбраенняў баявікам ва Украіне.

- Кожны чалавек, які думае, аналізуе даўным-даўно зразумеў: ніякія баевікі ні ў Данецкай, ні ў Луганскай абласцях без старонняй фінансавай, матэрыяльнай дапамогі, без людской дапамогі і без ўзбраення не змаглі б ваяваць з цэлай дзяржавай.

Уся тэхніка, якую ўрадавыя войскі канфіскавалі ў баевікоў, з'яўляецца выключна расейскай ды ўкраінскай, ніякіх іншых ўзбраенняў там няма: ні ангельскіх, ні французскіх, ні амерыканскіх, ні кітайскіх. Факт, што Расея пастаўляе ўзбраенне баявікам ва Украіне - гэта сакрэт палішынэля.

- Якую тактыку Расея выкарыстоўвае ў дачыненні да Украіны цяпер?

- Расея працягвае ранейшую тактыку - дэстабілізаваць абстаноўку ва Украіне, расхістаць уладу, разбурыць эканоміку і сацыяльную сферу. Усе дзеянні Расеі накіраваныя на тое, каб выклікаць незадаволенасць, пратэст насельніцтва, якое аддасць перавагу папрасіць у Масквы ўвесці войскі.

Аналогій таго, што адбываецца ў гісторыі я не ведаю. Расейская прапаганда называе ўрадавыя войскі Украіны "карнымі", а іх дзеянні вызвалення захопленых баевікамі тэрыторый - "карнымі аперацыямі". Але ж справа адбываецца на тэрыторыі незалежнай суверэннай дзяржавы - Украіны.

- На чыю дапамогу Украіна можа спадзявацца ў існых умовах?

- Як самастойная незалежная дзяржава, Украіна можа прасіць дапамогі ва ўсіх міжнародных інстытутаў: ААН, АБСЕ, Еўразвязу, NATO, можа звяртацца ва ўсялякія іншыя структуры.

Еўразвяз быў, ёсць і будзе заўсёды нерашучай арганізацыяй. Каб надаць дапамогу, заўсёды трэба ісці на пэўныя выдаткі для самога сябе. Еўразвяз гатовы рабіць гучныя заявы, выстаўляць ультыматумы, але ён не гатовы ісці на выдаткі. Я не памятаю выпадку, каб Еўразвяз рабіў рашучыя дзеянні.

Безумоўна, ніхто не забароніць Украіне прасіць дапамогі ў NATO. Але калі NATO дапаможа войскам Украіны, гэта азначае Трэцюю сусветную вайну.

Украіна можа звяртацца за дапамогай хоць да самога Бога, хоць да чорта, але гэта зусім не значыць, што яна атрымае гэтую дапамогу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках