29 красавiка 2024, панядзелак, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выяўленыя целы 121 пасажыра збітага «Боінга»

5
Выяўленыя целы 121 пасажыра збітага «Боінга»

Пошукавыя работы на месцы трагедыі доўжацца.

Паводле стану на 7 гадзін раніцы 18 ліпеня на месцы падзення пасажырскага авіялайнера Боінг-777 малайзійскага авіяліній выяўлена 121 цела. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржслужбы ў надзвычайных сітуацыях Украіны.

"А 17.15 падраздзяленнямі ДСНС Украіны, на адкрытай мясцовасці, паміж населенымі пунктамі Рассыпное і Грабава Шахцёрскага раёна знойдзеныя гарэлыя абломкі самалёта. А 17.40 пажар ліквідаваны і распачатыя пошукі целаў загінулых", - гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначылі ў ДНС, пошукавыя працы абцяжараныя прысутнасцю ўзброеных сепаратыстаў, якія перашкаджаюць працы падраздзяленняў.

Да аварыйных работ прыцягнутыя 95 чалавек асабовага складу і 18 адзінак тэхнікі, таксама гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках