29 красавiка 2024, панядзелак, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Дзярждумы пра вінаватых у тэракце: А вам лягчэй стане, калі дазнаецеся?

57
Дэпутат Дзярждумы пра вінаватых у тэракце: А вам лягчэй стане, калі дазнаецеся?

Леанід Калашнікаў, намеснік старшыні камітэта Дзярждумы ў міжнародных справах, заявіў, што не важна, хто збіў «Боінг».

Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканала «Дождж», піша УНІАН.

На пытанне журналіста пра важнасць устанаўлення вінаватага ў сітуацыі, Леанід Калашнікаў адказаў: «А вам што лягчэй стане, калі вы дазнаецеся?»

«Вы ўстанаўліваеце, што трэба караць. А той, хто націснуў кнопку з іншага разліку, не павінен быць пакараны ці што? Што тыя, што іншыя павінны быць пакараныя. Я кажу пра тое, што небяспечна сёння. Вось, што дрэнна. Вы сёння спрабуеце знайсці таго, хто кнопку націснуў, а не спрабаваць зразумець, што канфлікт трэба тушыць. (...) Усё роўна, хто націснуў. Важна, што канфлікт. Важна, што могуць збіць яшчэ. Вось, што дрэнна», - заявіў ён.

«Мая асабістая рэакцыя грунтуецца на тым, што я чуў з навін, менавіта тое, што самалёт быў збіты на вялікай вышыні 9-10 тысяч метраў, што для гэтага дзейныя толькі пэўныя батарэі СПА, якія знаходзяцца на ўзбраенні ва ўкраінскіх войскаў. ПЗРК працуе на 3,5 - 4 тысячы метраў, таму пры ўсім жаданні апалчэнцы, якія ўзброеныя гэтымі ПЗРК, не маглі збіць», - дадаў ён.

Нагадаем, урад ЗША мяркуе, што ва Украіны не было магчымасці ўжыць сродкі СПА ў тым рэгіёне, дзе 17 ліпеня быў збіты самалёт Malaysia Airlines, хоць украінскі ўрад можа мець гэтыя СПА ў іншых частках Украіны.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках