29 красавiка 2024, панядзелак, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Аўстраліі: Адказнасць за збіты «Боінг» - на Расеі

5
Прэм'ер Аўстраліі: Адказнасць за збіты «Боінг» - на Расеі

Тоні Эбат абвінаваціў Расею ў пастаўцы апалчэнцам зенітна-ракетнага комплексу, з якога быў збіты малайзійскі «Боінг-777».

Пра гэта паведамляе Sydney Morning Herald, піша УНІАН.

«Мы не хочам пагаршаць сітуацыю, аднак калі, як здаецца цяпер, самалёт быў збіты ракетамі «зямля-паветра», якія паставіла Расея, то на Расеі ляжыць значная доля адказнасці», - заявіў Тоні Эбат.

Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што прычынай авіякатастрофы стала жаданне Крамля «каламуціць ваду» ва Украіне.

Нагадаем, Урад ЗША мяркуе, што ва Украіны не было магчымасці ўжыць сродкі СПА ў тым рэгіёне, дзе 17 ліпеня быў збіты самалёт Malaysia Airlines.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках