29 красавiка 2024, панядзелак, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААЭ адправяць карабель на Марс у 2021 годзе

1

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты плануюць адправіць беспілотны касмічны зонд на Марс.

Для выканання гэтай місіі будзе створанае касмічнае агенцтва, якое будзе курыраваць увесь праект. Віцэ-презідэнт ААЭ, Махамед ібн Рашыд аль-Мактум, заявіў, што ААЭ ўжо інвесціравала амаль 5,4 млрд даляраў у касмічныя тэхналогіі, у прыватнасці ў спадарожнікі.

«Мы імкнемся быць сярод найлепшых краін у аэракасмічнай галіне да 2021 года. Мы верым у таленты нашых маладых людзей і поўныя рашучасці, амбіцый і маем перад вачыма выразны план дасягнення нашай мэты. Мэта ААЭ - стварэнне тэхнічных і інтэлектуальных магчымасцяў у галіне разведкі аэракасмічнай галіны, выкарыстоўваючы магчымасці галіны для развіцця рэгіёну агулам», - сказаў у інтэрв'ю emirates24/7 прэзідэнт ААЭ, Халіфа ібн Зайд Аль Нахаян.

Варта адзначыць, што ў выпадку паспяховага палёту ААЭ ўвойдзе ў лік 9 краін, якія займаюцца даследаваннем Марса. Свой зонд да Марса да 2020 года плануе запусціць Кітай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках