29 красавiка 2024, панядзелак, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грандыёзная знаходка археолагаў у Мсціславе

7

Археолагі мяркуюць, што натыкнуліся на княскі двор пры раскопках Замкавай гары ў Мсціславе.

«Такую выснову дазваляе зрабіць вялікая колькасць знойдзеных тут унікальных і вельмі каштоўных знаходак - ад берасцяной граматы ХII стагоддзя, мноства элементаў старажытнай зброі, скуранога адзення, абутку да багатых упрыгожванняў, - сказаў навуковы кіраўнік раскопак доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк. - Сярод іх таксама шыферная прасніца з надпісам на кірыліцы, скураны пояс дружынніка, бізантыйская чаша для віна, распісаная золатам, а ўчора мы знайшлі крыж-энкалпіён і вялізную крыштальную пацерку», піша БелТА.

Паводле другой версіі, якую таксама разглядаюць археолагі як цалкам рэальную, магчыма, на замкавай гары выяўленая ювелірная майстэрня. Яны спадзяюцца, што да фіналу раскопак, а яны будуць прадаўжацца да пачатку Рыцарскага фэсту ў Мсціславе, які адбудзецца 26 ліпеня.

Са слоў Ігара Марзалюка, пасля заканчэння працы археолагаў раскопкі будуць музеефікаваныя. Паглядзець на іх падчас рыцарскага фэсту зможа прыйсці кожны ахвотны. Тут будзе прэзентаваная экспазіцыя з самых каштоўных рарытэтаў, знойдзеных у часе раскопак Замкавай гары.

Таксама, як паведамлялася раней, пад Гарадком быў знойдзены гліняны гаршчок, датаваны X стагоддзем.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках