29 красавiка 2024, панядзелак, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія вайскоўцы тэстуюць расейскія «Тыгры» (Відэа)

19

У сілы спецыяльных аперацый Беларусі на доследную эксплуатацыю паступіў бронеаўтамабіль ГАЗ-2330 «Тыгр».

Машына выпрабоўваецца на палігоне Лосвіда Віцебскай вобласці. У далейшым плануецца прадоўжыць абкатку ў Берасцейскай вобласці і на палігоне Абуз-Лясноўскі, паведамляе ВаенТВ.

«Пры вазе ў 7 тон «Тыгр» мае добрыя дынамічныя характарыстыкі. Рухавік аб'ёмам 4,4 літра і магутнасцю 215 конскіх сіл дазваляе трымаць на шашы 125 км/гадзіну, па перасечанай мясцовасці - 60. Незалежная тарсіённая падвеска, блакіроўка межвосевага і межколавага дыферэнцыялаў забяспечвае высокую праходнасць машыны пры любых дарожных умовах. Акрамя таго, «Тыгр» абсталяваны сістэмай аўтаматычнага рэгулявання ціску ў шынах (пясок, грунт, шашы)», - гаворыцца ў паведамленні.

ГАЗ-2330 - адзін з самых абароненых аўтамабіляў у сваім класе. Зварны корпус, выкананы па пятым класе брані-абароны, здольны вытрымаць магутны выбух (пры гэтым экіпаж не пацерпіць) і кулі калібрам 7,62 мм са сталёвым термаўстойлівым стрыжнем, выпушчаным з аўтамата практычна ва ўпор (5-10 метраў).

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках