29 красавiка 2024, панядзелак, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель: Уводзіць дадатковыя санкцыі супраць Расеі яшчэ рана

67
Мэркель: Уводзіць дадатковыя санкцыі супраць Расеі яшчэ рана

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель мяркуе, што ўводзіць дадатковыя санкцыі супраць Расеі ў сувязі з катастрофай Boeing 777 пакуль што зарана.

Пра гэта яна сказала ў пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Бэрліне, паведамляе ТСН.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заклікала спачатку вызначыць прычыны аварыі пасажырскага самалёта на ўсходзе Украіны і толькі потым вызначаць, ці ёсць падставы для ўвядзення дадатковых санкцый супраць Расеі.

"Што да санкцый, я хацела б нагадаць, што з моманту трагедыі не прамінула нават дня. Цяпер нам трэба пачаць незалежнае расследаванне. Таму не варта спрабаваць рабіць высновы датуль, пакуль у нас не будзе доступу да абломкаў самалёта", - сказала Мэркель.

Самалёт Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines быў збіты прарасейскімі тэрарыстамі ўвечары 17 ліпеня. На яго борце знаходзіліся 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажа. У выніку авіякатастрофы ўсе загінулі. Паветранае судна здзяйсняла рэйс маршрутам Амстэрдам - Куала-Лумпур. Сярод загінулых 154 нідэрландцаў, 43 малазійцы (улічваючы 15 чальцоў экіпажа і 2 немаўлят), 27 аўстралійцаў, 12 інданэзійцаў (улічваючы 1 немаўля), 9 брытанцаў, 4 немцы, 5 бэльгійцаў, 3 філіпінцы, 1 канадзец, аб астатніх пасажырам звесткі яшчэ ўдакладняюцца.

Прадстаўнік МУС Украіны заявіў, што пасажырскі самалёт быў збіты тэрарыстамі з зэнітна-ракетнага комплексу "Бук". Такая зброю ваеўнікі Данбаса маглі атрымаць з Расеі. Сёння а 17:00 Рада бяспекі ААН збярэцца на экстраннае паседжанне праз збіты "Боінг". На ім плануецца выступ сталага прадстаўніка Украіны пры ААН Юрыя Сяргеева.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках