29 красавiка 2024, панядзелак, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Махляр зладзіў «гастролі» па беларускіх абменніках

33
Махляр зладзіў «гастролі» па беларускіх абменніках

Нацбанк просіць прыняць вычарпальныя меры бяспекі ў сувязі са з'яўленнем буйнога махляра.

У ліпені 2014 на пэўных аб'ектах банкаў падчас валютна-абменных аперацый мужчына шляхам маніпуляцый з грашовымі купюрамі ўчыніў ашуканскія дзеянні, піша БелТА.

7 ліпеня ён учыніў спробу махлярства шляхам залома купюр пры абмене 50 000 расейскіх рублёў у касе «Дэльта Банка» ў Віцебску. 8 ліпеня махляр звярнуўся ў «Дэльта Банк» ужо ў Менску дзеля валютна-абменнай аперацыі, унёсшы ў касу ўсе тыя ж 50 тысяч расейскіх рублёў. Касір прыняла валюту і паклала ў латок адпаведную абменнаму курсу суму ў беларускіх рублях. Мужчына, узяўшы грашовыя купюры ў рукі, заявіў, што касір памылілася, так як ён прасіў зрабіць канверсію ў еўра і вярнуў грошы. Касір прыняла беларускія рублі без пераліку і выдала еўра. У канцы працоўнага дня была выяўленая нястача 5,8 млн беларускіх рублёў. Пры праглядзе відэазапісу высветлілася, што кліент пры вяртанні касіру беларускіх рублёў шляхам залому купюр у латку дастаў з пачка пэўную колькасць купюр.

Аналагічны выпадак з яго ўдзелам быў і 8 ліпеня ў касе «БПС-Ашчадбанка» ў Менску, і 9 ліпеня ў Бабруйску ў гэтым жа банку.

Прыкметы мужчыны: на выгляд 33-36 гадоў, рост 175-178 см, шчыльнага целаскладу, валасы сярэдняй даўжыні, брунэт. Быў апрануты ў светла-шэрую майку з кароткім рукавом, шэрыя шорты ніжэй калена з чорнымі лампасамі, сандалі. На плячы меў чорную скураную сумку на доўгім рамяні.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках