29 красавiка 2024, панядзелак, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 тысяч пчол захапілі пляж у Вялікабрытаніі

10
10 тысяч пчол захапілі пляж у Вялікабрытаніі

Велізарны рой пчол акупаваў пляжны тэнт брытанскай сям'і, якая адпачывала на пляжы ў Карнуала.

Відавочцы паведамілі, што пчолы з'явіліся на пляжы раптоўна і што іх было вельмі шмат - ад васьмі да дзесяці тысяч асобін. Яны ўсе сталі прызямляцца на невялікі тэнт. Ці знаходзіўся хто-небудзь з уладальнікаў тэнта побач, не ўдакладняецца. Усе, хто адпачываў кінуліся на ўцёкі, піша Lenta.ru.

Ратавальнікі, што дзяжурылі на пляжы наважылі прыцягнуць да развязвання праблемы спецыяліста. Пчаляр Майк Левэртан (Mike Leverton), што прыбыў на месца здарэння змог злавіць і пасадзіць у скрынку амаль паловы насякомых, у тым ліку пчаліную матку. Астатнія пчолы пакінулі тэнт, застаўшыся без сваёй каралевы. Увесь працэс заняў у Левэртана некалькі гадзін, мужчына забраў пчол дадому, на мясцовую ферму, дзе ён наладзіў вытворчасць карнуольскага мёду.

Звычайна дзікія пчолы жывуць у дуплах дрэў, выбіраючы ціхія месцы бліжэй да квітнеючых раслін. Ім падабаюцца таксама горныя і грунтавыя расколіны, безгаспадарныя дамы. Калі з якой-небудзь нагоды жыллё перастае задавальняць пчаліную сям'ю, некалькі «разведчыкаў» адпраўляюцца на пошукі новага месца. Толькі затым «пераязджае» ўвесь рой.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках