5 траўня 2024, Нядзеля, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя ператварыла лекараў у «прыгонных»

53
Міністэрства аховы здароўя ператварыла лекараў у «прыгонных»

Паводле вуснага загаду Міністэрства аховы здароўя медработнікі не могуць звольніцца да канца кантракту.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў пастаянны чытач, лекар УГД адной з клінік Менска.

«Паводле вуснага загаду з Міністэрства аховы здароўя Беларусі - медык, які ўклаў кантракт, не можа звольніцца раней тэрміну. Яго будуць трымаць да апошняга, абяцаючы залатыя горы», - распавёў ён.

У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя карэспандэнту сайта charter97.org інфармацыю аб тым, што медыцынскі работнік не мае права звольніцца да заканчэння тэрміну працоўнай дамовы, пацвердзілі. Але на пытанне, якой прававой нормай гэта рэгулюецца, не адказалі.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках