5 траўня 2024, Нядзеля, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка: Заўсёды хацела перамагаць

4
Вікторыя Азаранка: Заўсёды хацела перамагаць

Экс-першая ракетка свету прызналася, што пасля аднаўлення ад траўмы гульня прыносіць ёй асаблівае задавальненне.

Пра гэта Вікторыя Азаранка заявіла ў інтэрв'ю брытанскаму сайту The Tennis Space, піша «Прессбол».

«Мае асноўныя мэты ніколі не тычыліся рэйтынгу. Я заўсёды хацела перамагаць у турнірах. Зрэшты, не варта загадваць на будучыню, трэба жыць сучаснасцю. Пасля траўмы гульня прыносіць мне вялікае задавальненне. Часам нават неабходны некаторы перапынак у выступах. Вядома, не такі працяглы і вымушаны перапынак, які атрымаўся ў мяне. Затое, калі вы не можаце выступаць, то разумееце, наколькі важны для вас тэніс. У звычайнай руціне гэта адчуванне губляецца», - заявіла яна.

Праз траўму нагі, атрыманай у студзені, Вікторыя Азаранка прапусціла амаль усю першую палову сезона, у тым ліку «Ралан Гарас», а на Уімблдонскім турніры яе шлях завяршыўся ўжо ў другім раўндзе. У сусветным рэйтынгу 24-гадовая беларуска на дзясятым месцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках