5 траўня 2024, Нядзеля, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Бяссмертны: Штодня Расея марнуе $5 мільёнаў на прапаганду ў СМІ

13
Раман Бяссмертны: Штодня Расея марнуе $5 мільёнаў на прапаганду ў СМІ

Штодня на міжнароднае асвятленне падзей ва Украіне ў Расеі сыходзіла больш за 5 млн даляраў.

Пра гэта ў эфіры «5 канала» сказаў былы надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі (2010-2011) Раман Бяссмертны, піша glavcom.ua.

«Сума рэсурсаў, якія былі выплачаныя «Раснафтай»,«Газпромбанкам», «Газпромам» у мінулым годзе на кантракты з еўрапейскімі фірмамі, складае больш за 5 млрд даляраў. За мінулы год чальцамі назіральнага савета «Раснафты» і еўрапейскіх фірмаў узаемна абмяняліся чыноўнікі, менеджэры вышэйшага класа. Калі адбываліся гэтыя падзеі, не спыняліся кантракты», - прывёў ён звесткі.

«Паводле звестак Bloomberg, штодня на абслугоўванне гэтых падзей на кантракты міжнароднага асвятлення і на хлусню пра Украіну сыходзіла больш за 5 млн», - распавёў амбасадар.

Паводле ягоных перакананняў, Украіне трэба прыкласці максімум намаганняў, каб праўда пра падзеі на Усходзе стала вядомая ва ўсім свеце.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках