4 траўня 2024, Субота, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Мезін у адпачынку гуляе ў гольф

Андрэй Мезін у адпачынку гуляе ў гольф

Беларускі брамнік распавёў пра тое, на якія фільмы водзіць сваю дачку, і пра тое, ці ёсць сілы на бліжэйшы сезон.

З канца красавіка наш знакаміты хакеіст знаходзіцца ў статусе вольнага агента. Кантракт з омскім «Авангардам» скончыўся, а другі пакуль не прапанавалі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Беларус у мінулым сезоне правёў 16 матчаў і годна паказаў сябе нават не ў самы ўдалы сезон для клуба з Омска. Мезін другі па колькасці матчаў сярод брамнікаў «ястрабаў». А за іх у мінулым сезоне было задзейнічаныя цэлых шэсць галкіпераў!

Пакуль агент у пошуках новага клуба для Мезіна, сам хакеіст паспеў пагрэцца пад сонцам Турцыі, а цяпер адпачывае разам з сям'ёй у Менску. Нядаўна Андрэя заўважылі на адным з турніраў па гольфе, дзе ён заняў першае месца.

- Клюшку для гольфа ўзяў упершыню ў мінулым годзе, калі побач з Менскам адкрылася вялікае поле, - распавядае Мезін. - Я не браў ніякіх урокаў у настаўнікаў - проста гуляў у сваё задавальненне. Здаў спецыяльны экзамен на вынік і пачаў гуляць. Узровень, праўда, пакуль не вельмі высокі - яшчэ расці і расці - але трошкі атрымліваецца.

- Пра вашу гульню вельмі добра адгукаюцца. Асабліва пра ўдар.

- Б'ю, быць можа, я і добра, але вось у плане рухаў у мяне работы непачаты край (смяецца - Рэд). Прафесіяналы поле праходзяць за 72 удары, я - за 102.

- Вас нават у зборную ўключылі.

- Ой, разумееце, гольф у нас пакуль вельмі малады. Камусьці трэба пачынаць! Але я разумею, што ў самым пачатку вялікіх перамог не будзе. У нас ёсць 5 чалавек, якія выдатна гуляюць. Пакуль я не гатовы адстойваць гонар краіны, бо як спартовец я не люблю саступаць. Мой удзел носіць больш сімвалічны характар. Калі гуляць на прафесійным узроўні, то трэба наймаць трэнера, рыхтавацца...У мяне на гэта часу няма праз хакей.

- А колькі часу вы прысвячаеце гольфу?

- Цяпер у мяне графік панядзелак-серада-пятніца. Дарэчы, за адну партыю праходжу каля васьмі кіламетраў. Таксама, лічы, трэніроўка!

- Чым вы яшчэ цікавіцеся?

- У асноўным, ваджу дачку ў кіно. Апошні фільм, які паглядзелі, быў «Вяртанне ў Ізумрудны горад». Яшчэ вось на «Трансформераў» апошніх хадзілі. Праўда, дачцэ цяжкавата было - фільм ішоў 2,5 гадзіны.

- Як з Омскам развіталіся?

- У прынцыпе, мы і не развітваліся. Калі я ад'язджаў, мне сказалі, што ў мяне ёсць шанцы вярнуцца. Але ўлетку яны выменялі аднаго з наймацнейшых галкіпераў Расеі Баруліна, які хоча больш часу на лёдзе. Думаю, ён будзе гуляць 90% матчаў, а 10 можа і малады брамнік падмяніць. Моладзь, у прынцыпе, там нядрэнная.

- Як ідзе пошук новага клуба?

- Усё даручаю майму агенту. Ён вядзе перамовы і пастаянна мяне паведамляе аб якіх-небудзь варыянтах.

- Вам ужо 40 гадоў. Сілы выступаць на высокім узроўні яшчэ ёсць?

- Не было б сілы - не было б і жадання гуляць. І новы клуб у такім выпадку я б не шукаў. Я мяркую, што я ў добрай форме. Праз два тыдні грунтоўных трэніровак я буду гатовы гуляць. Самае галоўнае, каб не было траўмаў. Пакуль нічога не баліць.

- Аб завяршэнні кар'еры не думалі?

- Пра такія рэчы заўсёды думаеш і рыхтуешся. Але канкрэтна пра гэта я не думаў. Усе пакажа гэты сезон. Калі прапаноў не будзе, то, мабыць, сыду. Але я стараюся пра гэта не думаць і чакаю прапаноў. У апошнія два сезоны ў камандах, у якіх я гуляў, здараліся нейкія непрыемнасці, пасля якіх на мяне і звярталі ўвагу. Таму я не нервуюся.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках