26 красавiка 2024, Пятніца, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне сутыкнуліся аўтобусы з Украіны і Польшчы: 9 загінулых

Некалькі аўтобусаў сутыкнуліся ў ноч на суботу на шашы каля Дрэздэна, у выніку чаго загінулі дзевяць чалавек.

Яшчэ 40 чалавек пацярпелі, паведамляе агенцтва Associated Press.

Са слоў нямецкіх паліцыянтаў, у дарожна-транспартнае здарэнне трапілі польскія аўтобус і маршрутка, а таксама аўтобус з Украіны, піша korrespondent.net.

Надзвычайнае здарэнне адбылося на аўтабане А4. Паводле папярэдніх звестак, рэйсавы аўтобус урэзаўся на трасе ў іншы аўтобус, пасля чаго прабіў раздзяляльную агароджу і вылецеў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з мікрааўтобусам, піша ІТАР-ТАСС са спасылкай на DPA.

РІА Новости паведамляе, што ў аварыю былі ўцягнутыя два аўтобусы, а не тры: рэйсавы аўтобус пачаў кружляць і яго вынесла на сустрэчную паласу, дзе ён сутыкнуўся з мікрааўтобусам.

На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі праваахоўных органаў экстраных службаў. Дакладныя прычыны ДТЗ пакуль не высветленыя.

У Міністэрстве замежных спраў Украіны пацвердзілі інфармацыю аб тым, што ў Дрэздэне у дарожна-транспартнае здарэнне трапіў аўтобус з украінскімі турыстамі. Цяпер консул выехаў на месца здарэння.

Паводле інфармацыі Euronews, большасць загінулых - пасажыры польскага мікрааўтобуса.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках