5 траўня 2024, Нядзеля, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска прабралася ў сектар Газа па тунэлі кантрабандыстаў

7
Беларуска прабралася ў сектар Газа па тунэлі кантрабандыстаў

Сваякі другі дзень не могуць знайсці выехаўшую з сектара Газа грамадзянку Беларусі.

Аб гэтым піша РІА "Новости" са спасылкай на яе дачку, якая засталася ў палестынскім анклаве.

Сувязь з 68-гадовай грамадзянкай Беларусі Ганнай Лотыш знікла пасля таго, як яна 17 ліпеня выехала з сектара Газа разам з вялікай групай расейцаў і ўкраінцаў. Дачка зніклай кажа, што маці ў свой час трапіла ў сектар Газа нелегальна - "па падземным кантрабандысцкіх тунэлях". Яна падазрае, што адсутнасць патрэбных штампаў у пашпарце магла пры выездзе стаць падставай для затрымання пажылой жанчыны егіпецкімі памежнікамі і наступнай дэпартацыі.

"Я звязалася з беларускімі дыпламатамі ў Каіры і паставіла іх у вядомасць. Маёй маці 68 гадоў, у яе хворае сэрца і падвышаны ціск" - сказала субяседніца.

Беларускія дыпламаты, з яе слоў, звязаліся ў егіпецкімі памежнікамі на пераходзе "Рафах". Ім паведамілі, што затрыманых замежнікаў там няма, але напярэдадні ў Каір з’ехаў аўтобус з групай асоб, якія падлягаюць дэпартацыі. Ці ёсць сярод іх Ганна Лотыш, не вядома.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках