5 траўня 2024, Нядзеля, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У валідатарах за 700 еўра скончылася чарніла

82
У валідатарах за 700 еўра скончылася чарніла

Як іх замяніць - ніхто не ведае.

Пра новую праблему, з якой сутыкнуліся менскія транспартнікі, піша грамадская актывістка Наталля Васілевіч у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Менскія валідатары працягваюць перашкаджаць мне палюбіць нарэшце менскую транспартную сістэму. Такім чынам, заходжу ў аўтобус, прыкладаюся - агульная колькасць паездак мне выдае перыяд дзеяння праязнога. Стаю, утыкаю, не разумеючы, як гэта мой праязны з тыпу на нейкую колькасць паездак ператварыўся ў месячны. Падыходзіць кандуктар і кажа - вы не здзіўляйцеся, цяпер усё часцей пачынаюць псавацца валідатары», - піша яна.

Кандуктар распавяла, што гэта яшчэ не самае страшнае. Справа ў тым, што талончыкі цяпер, хутчэй за ўсё, давядзецца зноў прабіваць чырвонымі механічнымі кампосцерамі.

«На нашым маршруце ўжо ў чатыры машыны іх вярнулі, - цытуе яе Наталля Васілевіч.– У электронных антывандальных кампосцер за 700 еўра штука пачало заканчвацца чарніла, і адзіны след, які кампосцеры пакідаюць, стала дзірачка, адна. Запраўляць кампосцеры невядома як, куды ўліваць чарніла - ніхто не ведае, а фірма, якая гэтыя кампосцеры паставіла ў менскія транспартныя сродкі грамадскага карыстання, наогул знікла, і справай занялася арганізацыя з трох літар».

Пра тое, што ў большасці аўтобусаў і тралейбусаў валідатары, якія счытваюць інфармацыю з электронных праязных, не працуюць альбо працуюць са збоямі, паведамлялі і раней. Сацыяльныя сеткі былі поўныя абураных паведамленняў пасажыраў з першых дзён іх укаранення ў красавіку.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках